Ацюр’еўскі раён
Ацюр’еўскі раён | |
---|---|
макш.: Атерень аймак | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 10 мая 1937 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Вышыня над узроўнем мора |
159 м |
Часавы пояс | UTC+03:00 і MSD |
Афіцыйны сайт (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ацю́р’еўскі раён (руск.: Атюрьевский район, эрз.: Атюрьбуе, макш.: Атерень аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Ацюр’ева.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Ацюр’еўскі раён мяжуе з Цемнікаўскім, Краснаслабодскім, Кавылкінскі і Тарбееўскім раёнамі. Плошча раёна складае 825,54 км². Усходняя частка раёна размешчаная ў лесастэпе другаснай марэннай раўніны, заходняя размяшчаецца на ландшафтах змяшаных лясоў водналедавіковай нізіны. Лясы займаюць плошчу ў 9475 га і знаходзяцца ў асноўным у паўночна-заходняй частцы раёна.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Ацюр’еўскі раён быў утвораны 10 мая 1937 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК у складзе Мардоўскай АССР.
Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
На 2017 год насельніцтва раёна налічвала 8336 чалавек. У раёне пражываюць макшане, рускія і татары.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ Таблица 5. Численность населения России, федеральных округов, субъектов Российской Федерации, городских округов, муниципальных районов, муниципальных округов, городских и сельских поселений, городских населенных пунктов, сельских населенных пунктов с населением 3000 человек и более. Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года. На 1 октября 2021 года. Том 1. Численность и размещения населения (руск.) (XLSX). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2022. Праверана 1 верасня 2022.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ацюр’еўскі раён
- Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 26 чэрвеня 2011. (руск.)